Хведар Гурыновіч

Хведар Хведаравіч Гурыновіч

Гурыновіч Хведар нарадзіўся 14 верасня 1950 года ў вёсцы Крывічы (Салігорскага раёна).

У 1967 г. скончыў сярэднюю школу і паступіў у Салігорскі горна-хімічны тэхнікум. У 1969-71 гг. служыў у арміі. У гэты час у газеце "Балтийский луч" (г. Ламаносаў Ленінградскай вобл.) Гурыновіч выступіў са сваімі першымі вершамі, напісанымі па-руску.

Скончыў БДУ у 1981 годзе.

Працаваў на будоўлі, у Старобінскім БМУ, на Мінскім электратэхнічным заводзе, на 2-м рудаўпраўленні "Беларуськалія", на Салігорскім рамонтна-механічным заводзе.

Друкуецца з 1969 г.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

1980 г. – выдае першую кнігу "Хлеб і соль".

Аўтар 20 кніг паэзіі і прозы. Як для дарослага чытача, так і для дзяцей.

З 1986 г. Хведар Гурыновіч выступае ў рэспубліканскім друку.

У 1998 годзе – Хведар Гурыновіч стаў лаўрэатам Літаратурнай прэміі імя Янкі Маўра за кнігу вершаў "Птушыная азбука".

Паэт Салігоршчыны працаваў рэдактарам газеты беларускіх шахцераў “Калійшчык Салігорска” з 1986 года, працаваў дырэктарам краязнаўчага музея ў Салігорску.

Яго паэзія пранікнута шчырым каханнем да роднай зямлі.

З’яўляецца заўзятым паляўнічым. Як правіла, новыя вершы і паэмы нараджаюцца на паляванні.