Максім Лужанін

Максім Лужанін

Максім Лужанін пачаў свой шлях пісьменніка ў 1925 годзе. Стварыў некалькі дзясяткаў цікавых, каштоўных у ідэйных у мастацкіх адносінах кніг і твораў.

Нарадзіўся АМаксім Лужанін,1928 г.ляксандр Амвросьевіч Каратай (сапраўднае імя) 2-га лістапада (новы стыль) 1909 года ў в. Прусы (цяпер Салігорскага раёна). Навучанне пачалося пры белапольскай акупацыі ў гімназіі, потым у сямігадовай школе Слуцка. Скончыў сямігодку ў Чырвонай Слабадзе.

Першы верш Лужаніным быў напісаны ў студзені 1924 г. пад уражаннем весткі аб смерці У.І.Леніна. Верш быў размешчаны ў школьнай газеце. У 1924 годзе паступіў у Мінскі педагагічны тэхнікум.

У 1925 годзе ў газеце Савецкая Беларусь з'явіўся першы верш Лужаніна пад загалоўкам Першая песня.

У 1928 гаду скончыў педагагічны тэхнікум, вучыўся на літаратурна-лінгвістычным аддзяленні педфака Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У.І.Леніна. З 1935 па 1941 г. працаваў у галоўнай рэдакцыі літаратуры па машынабудаванню.

Да вайны былі выданы кнігі паэзіі “Крокі” (1928 г.), “Неаплачаны рахунак”, “Новая ростань” (1930 г.), “Першая вуліца” (1932 г.).

Калі пачалася вайна быў прызваны ў армію. Удзельнічаў у баях пад Масквой і Сталінградам. Быў кантужаны.

Друкаваўся ў часопісе “Беларусь”,  у газеце “Савецкая Беларусь”, у сатырычнам выданні “Раздавім фашыстскую гадзіну”.

Пасля вайны працуе ў рэдакцыях газет “Звязда” (1944-45), часопісе “Вожык”, у АН БССР, на кінастудыі “Беларусьфільм”.

Шмат піша. Адна за другой выходзяць кнігі паэзіі “Шырокае поле вайны”, “Поступ”, “Святло Радзімы”, “Моваю сэрца”, “Прасторы”, “Выбраныя творы” у 2 тт.

Паспяхова выступае ў жанры прозы “Колас расказвае пра сябе”, “Дванаццаць вячэрніх вогнішчаў”.

Па сцэнарыях нашага земляка пастаўлены фільмы “Паўлінка”, “Народны паэт”, “Першыя выпрабаванні”, “Запомні гэты дзень” (сцэнарый напісан сумесна з А.Куляшовым).

Пераклаў наЯўгенія Пфляўмбаўм - жонка пісьменніка. беларускую мову асобныя вершы А.Пушкіна, камедыю А. Грыбаевдава “Гора ад розуму”, “Вечары на хутары бліз Дзіканькі” М. Гогаля, “Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву” А Радзішчава, “Жыццё Кліма Самгіна” М. Горкага, “Маладую гвардыю “А.Фадзеева.

*Але ж потым высветлілася, што пераклады рабіла яго жонка Яўгенія Пфляўмбаўм, якая пiсала ўсё жыццё, але нiколi не друкавалася — у доме мусiў быць адзiн паэт. Яўгенiя Эргардаўна, выдатны стылiст, якая з дзяцiнства валодала рознымi мовамi, сапраўдны аўтар амаль усiх гэтых перакладаў. Лужанiн тлумачыў, што падпiсваў пераклады сваiм прозвiшчам, бо як сябар Саюза пiсьменнiкаў меў куды вышэйшыя ганарары.

Найбольш удалымі кнігамі ў ідэйных і мастацкіх адносінах з’яўляюцца “Рэпартаж з рубцом на сэрцы” (1973 г.), якая выйшла пасля ўдзела ў рабоце Генеральнай Асамблеі ААН, кнігі паэзіі “Росы на коласе” (1973), кніга аповесцей, навел, абразкоў, замалёвак прыроды “Людзі, птушкі, прастор” (1976), кніга “Лявоніха” (1977).

Беларускі літаратуразнаўца Р. Шкраба писаў: “Сустрэча з сапраўднай паэзіяй – заўсёды свята для чытыча. Нямала такіх свят прынёс М. Лужанін за свой ужо нямалы творчы век”.

Пісьменнік актыўна адгукваўся на покліч тагачаснага жыцця. Па-мастацку асветлены многія аспекты гераічнага подзвігу нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пасляваеннага будаўніцтва, дружбы народаў, барацьбы за мір.

Нянавісць да фашызму вылілася ў шматлікіх творах паэта, а найперш – у кнігу “Шырокае поле вайны”, дзе апісваецца суровая проза салдацкіх будняў і біяграфія франтавога пакаленьня, у паэмы “Лявоніха” і “Матчын дом”.

Да ленінскай тэмы Лужанін звяртаўся шмат разоў. Але найбольшы поспех яму прынесла паэма “Бяссоны тэлефон”, пра той тэлефонны апарат, якім у свой час карыстаўся Уладзімір Ільіч.

Высокія маральна-этычныя прынцыпы ўзаемаадносін паміж людзьмі, патрыятычныя пачуцьці, усьведамленьне сваёй чалавечай годнасьці, схільнасьць да гумару, прыроджаная дасьціпнасьць беларускіх вяскоўцаў апаэтызаваныя ў яго кнігах “Дванаццаць вячорных вогнішчаў” і “Людзі, птушкі, прастор”.

Пяру М. Лужаніна належаць шматлікія творы аб шчасці, якое прыносіць вольнаму чалавеку праца, аб сцэментаванай партыяй дружбе народаў, аб прыгажосці роднага краю, аб барацьбе за мір. І аб савецкім чалавеку – чалавеку-будаўніку і пытрыёту.

Шматгранны талент, нястомная творчая праца, актыўная грамадская дзейнасць паставілі М.Лужаніна ў шэраг вядучых пісьменнікаў краіны.

М. Лужанін з’яўляўся членам прэзідыўма праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, праўлення Саюза кінематаграфістаў. Узнагароджаны ордэнамі і медалямі, заслужаны дзеяч культуры БССР, лаўрэат літаратурнай прэміі імя Я.Коласа.

Памёр 13 кастрычніка 2001 года. Пахаваны каля жонкі на могілках вёсцы Паперня Мінскага раёна.

Першы зборнік Максіма Лужаніна «Крокі паэзіі» (1928). З фондаў НББ.М. Лужанін «Шырокае поле вайны» (1945). З фондаў НББ.