Валянціна Аколава

Валянціна Валянцінаўна Аколава

                                                               

                                                                Я люблю  

                                                                                                                           Белую Русь,

                                                                                                                           нібы маму сваю…

                                                                                          Так, як славяць вясною

 каліны зямлю,

                                                                                                                     Што разбуджвае сок,

квецень ярка ўзвышае.

                                                                                            Будзь, Радзіма, як зоркі,

заўсёды ў пашане.

Зварот да чытача ў пачатку зборніка В.Аколавай “Я люблю сваю Белую Русь…”

Валянціна Валянцінаўна Аколава нарадзілася 25.07.1954 г. у вёсцы Мазуршчына Салігорскага раёна ў сялянскай сям'і.

Пасля заканчэння Полацкага музычна-педагагічнага вучылішча імя Ф. Скарыны працавала настаўніцай у Ветрынскай школе-інтэрнаце Полацкага раёна (1973—1977 гг.), метадыстам наваполацкага Палаца культура нафтавікоў (1977 г.), карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» трэста № 16 «Нафтабуд» (1977—1978 гг.), у рэдакцьгі радыёвяшчання Наваполацкага вытворчага аб'яднання «Палімір» (1979—1980 гг.).

 У 1980 г. завочна скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта імя У. I. Леніна. У 1981— 1986 гг. працавала ў выдавецтве «Юнацтва», у 1987—1988 гг.— літкансультантам газеты «Знамя юности».

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1986 г. 

Першыя вершы надрукавала ў 1968 г. у салігорскай газеце  «Шахцёр». Адзін з аўтараў паэтычнага зборніка «Сцяжына» (1983 г.). Аўтар зборнікаў паэзіі «За тым лугам зеляненькім» (1987 г.), «Вяртанне ў заўтра» (1990 г. ), «Я люблю сваю Белую Русь» (1990 г.), дзе змешчаны лірычныя балады, санеты і фантастычная паэма-п’еса «Палачанка Інгрэна, альбо Вяртанне Скарыны» (1990 г.).

Валянціна Валянцінаўна захаплялася беларускім фальклорам, с пашанай ставілася да роднага слова, гісторыі сваёй краіны. Менавіта з беларускага фальклору і прыйшло да Валянціны Аколавай адчуванне і разуменне паэзіі, у народнай творчасці вытокі натхнення і майстэрства пісьменніцы.

Веданнем фальклору В.Аколава ў многім абавязана сваёй бабулі Алене Аколавай, якой прысвяціла не адзін паэтычны твор.

Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Выступала як перакладчык з рускай, украінскай, славацкай моў. Перакладала вершы Марыны Цвятаевай.

Памерла 24.12.2013 г.