Леанід Шырын

Шырын Леанід Іванавіч

Лявон Шырын беларускі дзіцячы пісьменнік, паэт нарадзіўся 1 студзеня 1930 года ў вёсцы Працавічы, Слуцкага раёна. 

Вучыўся завочна ў Слуцкай, потым у Менскай пэдагагічнай вучэльні (скончыў у 1954 годзе). У 1951-1957 гг. выкладаў маляванне, чарчэнне, замежную мову, беларускую мову і літаратуру ў школах Любанскага раёну (в. Таль, Асавец, п. Барыкоў, г. Любань). Завочна скончыў беларускае аддзяленне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсітэта (1962 г.).

З 1957 году — загадчык аддзелу рэдакцыі старобінскай раённай газэты «Савецкі патрыёт».

З 1958 году — загадчык Старобінскага раённага педкабінэту, з 1960 году — дырэктар Жабінскай васьмігадовай школы, з 1962 году — загадчык аддзелу народнай асветы Старобінскага райсавету, з 1963 году — дырэктар Жабінскай сярэдняй школы.

У 1968-1982 гг. — намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Салігорскай завочнай сярэдняй школы. З красавіка 1982 году — дырэктар Мяцявіцкай сярэдняй школы Салігорскага раёну.

У 1982-1989 гг. — дырэктар Гоцкага вучэбна-вытворчага камбіната Салігорскага раёну.

Сябра Сююза пісьменнікаў СССР з 1986 года.

Першы верш надрукаваны ў 1956 годзе ў любанскай раённай газэце «Кліч Радзімы». У абласным і рэспубліканскім друку выступаў з 1974 годзе. Аўтар гумарыстычных вершаў, сцэнароў перадачы «Калыханка» Беларускага тэлебачання (1982—1985) і інш.

Кнігі:

  • 1978 — «Мы дзеці шахцёраў», зборнік дзіцячых вершаў (кніжка-маляванка);
  • 1980 — «Песьні ручая», зборнік дзіцячых вершаў;
  • 1989 — «Ясь, жалейка і вясна», зборнік дзіцячых вершаў.

Памёр 14.05.1994г.

 

Я ляжу ў траве

Я ляжу ў траве

Густой,

Бачу горы

Над сабой.

Бачу я акул

Зубатых,

Журавоў кліны

Дзюбатых.

Бачу воўка

І мядзведзя.

Бачу, слон

На поні едзе.

Бачу, кіт плыве

З фантанам.

Малпа там

За капітана.

Бачу сонца,

Месяц бачу.

Бачу, з вудай хтось

Рыбачыць…

А мяне ніхто

Не бачыць…

Фантазірую

Ў траве.

Бы кіно гляджу

Ў небе.

Ды вось мама ўжо

Заве.

Мне дадому бегчы

Трэба.

                                                                        Лявон Шырын