Анатоль Крывіцкі

Крывіцкі Анатоль Аляксандравіч

Крывіцкі Анатоль Аляксандравіч нарадзіўся ў гарадскім пасёлку Круглае, на Магілёўшчыне. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на  гісторыка-геаграфічным факультэце Магілёўскага педінстытута. Пасля вучобы служаў ў Савецкай Арміі. Потым працаваў настаўнікам на Магілёўшчыне.

 У 1965 годзе пераехаў у Салігорск. Быў на камсамольскай рабоце ў шахтабудаўнічым упраўленні, настаўнікам у ГПТВ-72, некаторы час працаваў у раённай газеце “Шахцёр”.

Працяглы час працаваў у сярэдняй школе №6 г. Салігорска.

 Пісаць пачаў у студэнцкія гадв. Друкаваўся ў мясцовым і рэспубліканскім друку: часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Вожык”, “Работніца і сялянка”; газетах: “Звязда”, “Чырвоная змена”, “Мінская праўда” і іншых.

Змяшчаліся творы ў кнігах “Партызаны, партызаны”, у “Днях паэзіі” 70-80 гадоў.

Узнагароджан бронзавым медалём на маладзёжна-творчым конкурсе паэтаў Мінская вобласці у 70-х гадах.

Анатоль Крывіцкі – аўтар паэтычнага зборніка “Давер”, які выйшаў у выдавецтве “Мастацкая літаратура”.

У зборніку вершаў “Глыбіня”, які выйшаў у 1998 г. – творы пра Радзіму, пра прыроду, пра цяжкую і цікавую працу шахцёраў: “На абагачальнай фабрыцы”, “У шахцёрскай лазні”, “Падземны аўтограф”.

Асноўным зместам паэм і вершаў Анатоля Крывіцкага з’яўляецца працоўны чалавек і яго здяйсненні: геолагі, шахцёры, будаўнікі маладога горада, беларускіх гарнякоў Салігорска. Іх адухоўленасць у імкненні да высакароднай мэты – зрабіць наша жыццё змястоўным, насычаным прыгажосцю і веліччу спраў.

Звяртаецца аўтар і да тэмы кроўнага радства з зямлёй бацькоў, з яе гісторыяй, з верай у дабрыню і прызначэнне чалавека на зямлі.

Анатоль Крывіцкі – паэт самабытны, сваеасаблівы, цікавы. Яго паэзія дала расткі на Салігоршчыне, удасканальвалася і сталела сумесна з развіццём горада шахцёраў. Анатоль Крывіцкі сваім сэрцам, чулай душой успрымае веліч здейснелых падзей і ўвасабляе іх у паэтычныя радкі.

Магчыма, каму-небудзь здасца ягоная паэзія невытанчанай, але яна пранізана праўдзівасцю, гістарычнай сутнасцю, уменнем паказаць жыццё такім, якім пабачыў і адчуў яго аўтар.

Васіль Когут,
член Саюза беларускіх пісьменнікаў

Каханне

Ліхтары ўсе наўкола патушаны,

А ты ходзіш са мною ўзрушаны.

Увесь радасна ўсхваляваны –

У меня даўно закаханы.

І за рукі з лагодай кранаеш

Пра адно ў мяне пытаеш:

Мо хто ёсць у цябе другі?..

А ў вачах – агеньчык тугі.

Гавару: “Бывалі, канешне”.

А самой – гарэзліва смешна.

Запалонена пачуццём,

Аж душа палае агнём.

Гавару: “Ужо, бачыш, позна…”

Ён: “Пытаюся я сур’ёзна,

А ты жартамі адбіваешся,

Ну, навошта з мяне пасміхаешся?”

Калі сэрца да стрэчы імкнецца,

То каханне само адгукнецца…

…І смяецца весела, звонка –

І ўся расцвітае рамонкам…

Анатоль Крывіцкі