Леанід Якубовіч

Леанід Якубовіч

О Беларусь! Старонка дарагая

Мне без цябе – як дрэву без вады...

Леанід Якубовіч

Леанід Якубовіч нарадзіўся ў 1948 годзе ў вёсцы Радкава Салігорскага раёна. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў аператарам на пошце, літработнікам у рэдакцыі раённай газеты, шахцёрам на рудніку другога Салігорскага калёйнага камбіната.

Пісаць вершы Лёня пачаў яшчэ ў школе. A з 1966 года яго творы пачынаюць усё часцей і часцей з’яўляцца на старонках салігорскай шматтыражнай газеты" За коммунистический труд", раённай газеты "Шахцёр" і  рэспубліканскіх перыядычных выданняў. Па-юнацку шчырыя, светлыя па настрою, усхваляваныя, яны рабілі на чытачоў прыемнае ўражанне. Па гэтых вершах было відаць, што аўтар іx – чалавек здольны, які ўмее адкрываць паэзію, выказваць свае пачуцці сцісла  і вобразна.

У красавіку 1970 года камуніст Леанід Якубовіч быў узнагароджаны юбілейным ленінскім медалём "За доблесную працу". А праз два месяцы маладога паэта не стала: ён трагічна загінуў у шахце.

12 чэрвеня 1970 года газета "Літаратура і мастацтва" апублікавала некралог, падпісаны вядомымі беларускім паэтамі пісьменнікамі Ніколам Аўрамчыкам, Анатолем Вярцінскім, Нілам Гілевічам, Еўдакіяй Лось і Аляксеем Кулакоўскім. У ім гаварылася: "Усе мы, хто ведаў Лёню Якубовіча, з вострым болем сустрэлі сумную вестку. Лёня быў таленавіты паэт, мы ўскладалі на яго вялікую надзею. I падставу для такой надзеі давалі не толькі яго вершы, але яшчэ і тое, як ён жыў, якім ён быў у сваім стаўленні да жыцця, да працы, да паэзіі. Стаўленне гэтае было вельмі сурёзным, сумленным, паважлівым. Слаўны, светлы ён быў чалавек Лёня Якубовіч. Цэласная, здаровая натура… Такім ён быў у жыцці, такім ён быў і ў сваіх лепшых вершах".

Леанід пісаў не шмат. Для Гэтага былі прычыны. Па-першае, ён быў вельмі патрабавальны да сябе, І вершы даваліся яму, відаць, нялёгка. Па-другое, было вельмі мала часу. Бо Лёня працаваў, вучыўся завочна на філалагічным факультэце універсітэта, прымаў актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, памагаў дома мацї. Але тое, што ён пісаў, было ўсё болыш дасканалым, спелым.

Лёня падумваў аб сваёй першай кнізе. Пасля яго смерці літаратурнае аб’яднанне пры салігорскай газеце "За коммунистический труд" членам якого быў і Л.Якубовіч, сабрала і паслала вершы загінуўшага паэта ў Мінск, у Саюз пісьменнікаў БССР.

І вось у 1979 годзе, з'явіўся на свет адзіны зборнік Леаніда Якубовіча "Я з вамі, вёсны...". Выдадзены ён накладам у 6 тысяч. У зборнік, сабраны сябрамі, увайшло лепшае з таго, што паспеў напісаць Леанід Якубовіч.

Сярод яго рэчаў застаўся чысты сшытак, прызначаны для запісу вершаў...

Нараджаемся не дзеля смерці,

Нараджаемся мы, каб жыць.

Ды страла нацэлена ў сэрца,

Праз вякі ўжо страла ляціць.