Царква

Цэрквы нашага краю ў XIX ст.

     Зыходзячы з інфармацыі, якая змяшчаецца ў кнізе «Описание церквей и приходов Минской епархии» (Мн., 1879 г.). у той час у нашай мясцовасці існавала праваслаўных храмаў – 12 парафіяльных цэркваў і 5 прыпісных, 2 рымска-каталіцкіх касцёла (у Старчыцах і Мяцявічах), дзе зрэдку праводзіліся набажэнствы прыезджымі ксяндзамі, а таксама 7 сінагог у мястэчках (3 у Старобіне і па 2 у Вызне і Пагосце).

в. Бранчыцы – Георгіеўская;

м. Вызна (г.п. Красная Слабада) – Мікалаеўская;

в. Вялікі Рожан – царква Ушэсця;

в.Заўшыцы – Успенская;

в.Князь-возера (Чырвонае возера) – Пакроўская, заснаваная ў 1579 г.;

в. Краснадворцы – Праабражэнская;

в. Крывічы – у імя Казанскай Божай Маці;

в. Морач – Успенская - адзін з самых старажытных прыходаў, вядомы з XVII ст.; да пач. XIX  ст. тут існаваў Мікалаеўскі манастыр;

м. Пагост – царква Іаана Прадцечы;

в. Прусы – раства Багародзіцы;

м. Старобін – Мікалаеўская і Царква Іаана Багаслова;

в. Старчыцы (Акцябр) – Петрапаўлаўская (у ёй захоўваліся 2 цудатворныя абразы). Царква Ануфрыя і Мітрафана . У 1670-1818 гг. Тут існаваў манастыр;

в. Хорастава – Пакроўская:

в. Цярушкі – Благавешчанская;

в. Чыжэвічы – Пакроўская. Пабудавана ў 1795 г., да таго часу мясцовасць належала да прыходу царквы ў Іздрашаве.