Дзень роднай мовы

Мерапрыемства, прысвечанае Дню роднай мовы, было праведзена для вучняў 7 класа сярэдняй школы №5 горада Салігорска. Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі на беларускай мове, а таксама хутка даведваліся вядомыя радкі класікаў беларускай літаратуры. За кожны правільны адказ юнакі і дзяўчаты атрымлівалі сімвалічныя прызы. Некаторыя вучні змаглі прачытаць вершы, прысвечаныя беларускай мове такіх паэтаў, як Пімен Панчанка, Янка Купала, Максім Танк і інш.

753