Скарбы мовы

...Нібы маці, берагчы
Працаўніцу нашу - мову,
Бо яна - жыцця зачын
І пачатак песні новай.
За народ ісці на бой,
Помніць, правячыся боем,
Што стагоддзі за табой
І стагоддзі - прад табою...
(Я.Сіпакоў)

22 лютага ў выставачнай зале краязнаўчага музея прайшла лекцыя-прэзентацыя "Скарбы мовы", прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

*Міжнародны дзень роднай мовы святкуецца штогод 21 лютага. З ініцыятывай увесці такі дзень выступіла краіна Бангладэш: 21 лютага 1957 г., адстойваючы права вучыцца на роднай мове, там загінулі пяць студэнтаў.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні ДУА "Сярэдняя школа № 3 г. Салігорска". Наведала мерапрыемства і салігорская пісьменніца Валянціна Бабко-Аляшкевіч.

Дзеці падрыхтавалі вершы на беларускай мове, адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні ў конкурсе "Пазнай твор па яго пачатку".

Мэты мерапрыемства: прывіць любоў да роднай мовы і раскрыць прыгажосць роднага слова.yes

881