Кніга "Дзявочы вечар"

На мінулым тыдні Салігорскі краязнаўчы музей атрымаў у падарунак камплект дзвюх кніг ад незалежнай ініцыятывы "VEHA".

Белая і чорная кнігі ("Дзявочы вечар" і "Апошні фотаздымак") змяшчаюць вясельныя ды пахавальныя фотаздымкі XX стагоддзя. Дзве паказаныя на здымках ключавыя падзеі ў жыцці сям'і цікавяць як асобыя пункты згушчэння каштоўнасных ды эстэтычных уяўленняў, і як шыфры практык і стасункаў, пражытых у вясельных і пахавальных рытуалах ды ўключаных у наратыў канкрэтных сем'яў.

Дзякуючы ўзнікненню і даступнасці мастацтва – фатаграфіі амаль кожная сям'я захоўвае дакументы нашай агульнай гісторыі. Мы можам убачыць як жылі продкі, якім момантам надавалі асаблівае значэнне, якімі рытуаламі акружылі сваё жыццё.

У кнігу "Дзявочы вечар" увайшоў адзін фотаздымак з фондаў нашага музея.

Мы дзякуем Вам, "VEHA", і спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва!

877